Перайсці да зместу

Брату (Езавітаў)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Брату
(Трыялет маім вучням)

Верш
Аўтар: Кастусь Езавітаў
19 лютага 1925

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Проста, шчыра, сьвята, сьмела
Да Праўды сьветлай, братка, йдзі!
Грамаду будзі, вядзі —
Проста, шчыра, сьвята, сьмела!

Наша шчасьце — ўперадзі!
Шлях ярка асьвятляе вера!
Проста, шчыра, сьвята, сьмела
Да Праўды сьветлай, братка, йдзі!

(19 лютага 1925 г., Рыская турма)