Перайсці да зместу

Блыха і равін (Міцкевіч/Суніца)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Блыха і равін
Аўтар: Адам Міцкевіч
Арыгінальная назва: Pchła i rabin
Пераклад: Рыгор Суніца

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЛЫХА І РАВІН

Байка

Равін раз у Талмудзе зарыўся па вушы,
Цярпеў, як блыха джгала, ды гнеў яго уз’юшыў.
Прысачыў, злавіў яе. Стогне ў пальцах сцятых,
Круціцца, выцягвае пыску, нажаняты:
— Даруй, рэбе, мудраму не варта гнявіцца.
О, святы сын Леві, не дай крыві праліцца!
— Кроў за кроў, — пярэчыць ён, — Вельзевула плоддзе,
Тлушч, як філістымлянка, нажыўшае ў шкодзе!
Мурашкі запас маюць, рой пчол працавітых
Зносяць мёд і воск сабе, а шэршань напітак.
Ты ж адна сярод людзей смактачом дыбаеш,
З п’яніц тым шкаднейшая, што чужога дбаеш...
Змоўк, і як палонную павалок к расправе,
Блыха нема піскнула: «А чым жыве равін?»