Благаславі, Божа, на ўзгорачку сесці
Выгляд
Благаславі, Божа, на ўзгорачку сесці Песня Крыніца: Сайт клуба «Спадчына» |
Благаславі, Божа,
На ўзгорачку сесці
Вясну загукаці,
Лецечка адмыкаці,
Зіму замыкаці:
Лецечка цяпленька,
Зіма сцюдзёная,
Лецечка ў каточку,
Зіма ў палазочку.
(Запісана: 114. Дабравольскі, 4, с. 99. Зап. ад вучаніцы з Магілёўскай губ. Заўв. збіральніка)