Перайсці да зместу

Беларусь (1922)/Беларусь мая мужыцкая…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мукі — церні, яд… Беларусь мая мужыцкая…
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1922 год
Ня тужыце беларусы — сон то моц…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




VII.

Беларусь мая мужыцкая,
шматпакутная, непачатая
зварухніся моц крывіцкая —
слава наша ты крылатая.
Беларусь мая юнацкая
шалам дзікая, уся бунтарская,
парві пута Ты чужацкае,
будзь дзяржаўная, гаспадарская.
Беларусь мая несьмяротная,
кветка белая, маці родная
усей істотай сваей Табе шчасьця хачу,
аб ім сьню, лятучу,
на дне бур між віхроў усё шукаю…
Не найду. Не прычакаю.
Я згару ў барацьбе…
О, зайздруй маей судзьбе!