Беларусь перадусім!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Беларусь перадусім!
верш
Аўтар: Альбін Стаповіч

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларусь, хай слова гэта
Будзіць новы дух між нас.
Нам дабро яе — во мэта
і найвышшы нам паказ.
Ні сьляза, ані стагнаньне,
Ні пакора, ані страх,
Толькі праца і змаганьне
Гэта наш да мэты шлях.
Беларусі сын ніколі
Не зрачэцца сваіх праў.
Знойдзе дужасьці даволі,
Каб нявольнікам ня стаў.

Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,
Ці у бурым дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!