Беларусь мая мужыцкая…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Беларусь мая мужыцкая…»
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
Крыніца: Леапольд Родзевіч. Творы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларусь мая мужыцкая,
Шматпакутная, непачатая,
Зварухніся, моц крывіцкая,—
Слава наша ты крылатая.

Беларусь мая юнацкая,
Шалам дзікая, ўся бунтарская,
Парві пута Ты чужацкае,
Будзь дзяржаўная, гаспадарская.

Беларусь мая несмяротная,
Кветка белая, маці родная,
Усёй істотай сваёй Табе шчасця хачу,
Аб ім сню, летучу,

На дне бур, між віхроў ўсё шукаю...
Не найду. Не прычакаю.
Я згару ў барацьбе...
О, зайздруй маёй судзьбе!