Перайсці да зместу

Беларусь бунтарская (1925)/Бацька на дымным заводзе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Беларусь ⁂ (Бацька на дымным заводзе)
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
Стары горад
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бацька на дымным заводзе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Бацька на дымным заводзе
Сагнуўся ў крук над станком,
А сын на семнаццатым годзе
Рынуўся ў вір франтоў.
Польшча, Калчак, Юдзеніч…
Вораг з усіх бакоў —
Гнуцца сталёвыя зьвеньні
Арміі бальшавікоў…
Вымелі сьмецьце вякоў,
Глянулі сьмела на сонца,
Дзе ня было юнакоў,
Дзе ня было комсамольцаў…

А цяпер вось гудзяць заводы,
Працай жыцьцё зьвініць —
Мінулі крывавыя годы —
«Забыліся слаўныя дні.
А сягоньня ў сьценах Рабфакаў
Арміяй моцнай і згоднай
На навуку пайшлі ў атаку
Дзеці палёў і заводаў.
Бацька сьмялей над горнам
Праца — вольнай ракой:
Сын на дваццатым годзе
Рынуўся ў новы бой.