Беларускі правапіс (1943)/III/А/10
Выгляд
← § 9. Дужкі | § 10. Дужкі Падручнік Аўтар: Антон Лёсік 1943 год |
Б. Ужываньне злучка → |
§ 10. Двукосьсе («»)
Правіла 10. У двукосьсе ставіцца:
а) простая мова, прыкл.:
«Чаму? дазнацца мо і можна» — гаворыць дзядзька асьцярожна.
Сеў стары Рыдан на залаты пасад ды кажа сыну: «Прылажы, сынку, вуха да зямлі ды паслухай, ці бяжыць Дняпро».
- УВАГА: У перарванай устаўным сказам простай мове двукосьсе ставіцца у пачатку і на канцы кожнай часткі гэтай мовы, прыкл.:
- «Гэта толькі ніткі», падумала Анелька, «а дзе-ж кашулька?»
- «Скажы мне, дубе», сказала чароціна: «чаму ты ня гнешся ад буры?»
- «Ну, Алесь брат», за абелам кажа бацька сыну: «годзе бегаць дармаедам, красьці садавіну».
б) Собскія іменьні літаратурных твораў, газэтаў, часопісаў, фабрыкаў, заводаў, параплаваў і інш., прыкл.:
«Тарас на Парнасе» — паэма няведамага аўтара.
У Менску выходзіць «Беларуская газэта».