Перайсці да зместу

Беларускі правапіс (1925)/Часьць першая/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
§ 20. Правапіс чужаземных слоў § 21. Кароткі паўторны пытальнік
Падручнік
Аўтар: Язэп Лёсік
1925 год
§ 22. Матэрыялы для сьпісваньня й дыктовак

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І.
§ 21. Кароткі паўторны пытальнік.

1) У якіх разох пішацца вялікая літара?

2) Калі пішацца мяккі знак? Калі ўжываецца апостроф? Што азначае ь у канцы слова і ў сярэдзіне паміж зычнымі? Што азначае ь і апостроф у сярэдзіне слова перад галоснымі?

3) Пасьля якіх літар пішацца ў і й? У якіх разох пішацца ў? Ці заўсёды скарачаецца у пасьля галосных? Якая розьніца ў правапісе гукаў у і і?

4) Назавеце некалькі слоў з прыдыханьнем? Калі прыдыханьне зьяўляецца ды пішацца абавязкова? Якія гукі найчасьцей бываюць прыдыханьнем — зычныя? галосныя?

5) Што вы ведаеце аб складох ро, ло, ле?

6) Што вы ведаеце аб гуках ф, г? У якіх словах ф зьмянілася на х, п, хв? У якіх гук ф застаецца? У якіх беларускіх словах чуецца гук г? (Найчасьцей у тых беларускіх словах, што маюць злучэньне зг).

7) Як называюцца гукі р, л, м, н? Што вы ведаеце аб іх правапісе?

8) Якія гукі бываюць у словах нявыразнымі? Што трэба зрабіць, каб нявыразны зычны гук чуваць быў ясна? Як трэба зьмяніць слова, каб выявіць нявыразны зычны гук?

9) Калі пасьля літар з, с, ц, дз пішацца мяккі знак? У якіх разох пасьля гэтых літар ня пішацца мяккі знак?

10) Як называюцца гукі ж, ш, ч, р (дж)? Чаму яны так называюцца? Якія галосныя літары пішуцца пасьля зацьвярдзелых?

11) Што вы ведаеце аб гуках д і т? На якія гукі яны зьмяніліся? Якія гукі азначаюцца дзьвюма літарамі? Скажэце некалькі слоў з гукамі дз і дж?

12) Калі гукі о (ё), э (е) чуваць ясна? Калі пішуцца літары о, э, ё? Калі націск зыходзіць з о, э, ё, то што чуваць на месцы іх і якія літары пішуцца?

13) Якая літара пішацца ў першым складзе перад націскам — я ці е? Калі ў другім складзе перад націскам пішацца я, а калі — е? Якая літара пішацца ў трэцім і далейшых складох перад націскам — е ці я? Скажэце некалькі слоў, якія не падлягаюць гэтаму правілу? Чаму яны не падлягаюць гэтаму правілу?

14) Што ведаеце аб правапісе слоў — не, без, цераз, перад? Як пішуцца словы дзеля, каля, для? Чаму словы цераз, перад, пера пішуцца нязьменна з літарай е? Чаму ў гэтых словах пасьля р заўсёды будзе а, а ня о ці э, напрыклад?

15) Якая літара пішацца ў мяккіх складох пасьля націску ў аснове слова? Якія вы ведаеце словы, што складаюць выключэньне з гэтага правіла? Чаму ў словах памяць, заяц, дзевяць і іншых ня можна пісаць е? У якіх разох яшчэ пасьля націску пішацца літара е? Як правіла аб правапісу гуку е пасьля націску можна выразіць агулам?

16) Ці заўсёды пасьля націску пішацца е?

ІІ.

1) Якія бываюць падвойныя зычныя ў канцы іменьнікаў — мяккія? цьвёрдыя? Дайце прыклады на падвойныя зычныя — мяккія? цьвёрдыя? На месцы якога стараславянскага гукавога злучэньня зьявілася беларуская падвойнасьць зычных? Якія ёсьць мяккія падвойныя зычныя ў дзеясловах? (зьзяць, льлецца). Ці могуць быць падвойнымі ў канцы слоў б, п, м, р? Як пішуцца такія словы, як баб’ё, куп’ё, лам’ё, надвор'е? Як пішуцца такія словы, як здароўе, салаўі, ую, уеш?

2) У якіх прыметах бывае падвойнае нн? У якіх дзеясловах зьяўляецца падвойнае цц? Калі ў такіх дзеясловах бывае адно ц (ца)? У якіх лічэбніках пішацца падвойнае цц? У якіх разох яшчэ зьяўляюцца падвойныя зычныя? Дайце прыклады.

3) Як вымаўляюцца злучэньні тц, чц? А як яны пішуцца? Як вымаўляецца злучэньне дс? Як гэтае злучэньне пішацца? Як вымаўляецца і як пішацца злучэньне тс?

Як вымаўляюцца і як пішуцца злучэньні жс, зс? Якія гукі зьнікаюць у злучэньнях стн і здн? Якія гукі вытвараюцца на месцы злучэньня дц і цься?

4) Ад якіх часьцін мовы прыназоўнікі пішуцца асобна, і ў якіх разох?

Як пішуцца прыназоўнікі з дзеясловамі й прыслоўямі? Як пішуцца складаныя прыназоўнікі?

Калі прыназоўнік канчаецца на цьвёрды зычны гук ды зьліваецца з словам, што пачынаецца гукам і, то які вытвараецца гук? Што робіцца ў такім разе з гукам і, калі прыназоўнік канчаецца на галосны гук? Як злучаюцца прыназоўнікі з словам у іншых выпадках?

Што вы ведаеце а правапісе прыназоўнікаў, што канчаюцца на д (ад, над, перад, прад)? Што трэба ведаць аб правапісе такіх прыназоўнікаў, што канчаюцца на з?

5) Калі не пішацца зьлітна, а калі асобна? Якія дзеясловы пішуцца зьлітна з прыслоўем не? Калі пішацца не, а калі пішацца ні?

6) Які маюць канчатак іменьнікі жаночага й ніякага роду адзіночн. ліку ў назоўным склоне пры мяккім складзе, калі націск ня прыходзіцца на канчатак? Якія йменьнікі ніякага роду складаюць выключэньне з гэтага правіла? Які маюць канчатак такія йменьнікі ніякага роду ў родным склоне?

Якія йменьнікі ў родным склоне маюць канчатак а(я)у(ю)? Калі ў такіх разох пішацца а(я), а калі — у(ю). Якія йменьнікі становяць выключэньне з гэтага правіла?

Якія мае канчаткі месны склон адзіночн. ліку ўсіх радоў? Калі пішацца і, е, ы, у? Якія канчаткі давальнага й меснага склонаў іменьнікаў жаночага роду адзіночн. ліку?

У якіх іменьніках і ў якіх склонах гартанная (задня- нёбная) аснова зьмякчаецца? Як гэтае зьмякчэньне адбываецца? Ці можа ў такіх разох гартанная аснова зьмякчацца ў мужчынскім родзе? у ніякім родзе?

Які канчатак іменьнікаў становіць выключэньне з-пад аканьня? (Канчатак прыладн. склону адзіночн. ліку ем, калі націск ня прыходзіцца на канчатак).

7) Які маюць канчатак прыметы адзін. ліку ў назоўным склоне мужч. роду? жаноч. роду? ніякага роду? Які канчатак у прымет множнага ліку ў назоўным склоне?

Які канчатак прымет мужч. роду адзіночн. ліку ў прыладным і месным склоне? Якія канчаткі прымет жаноч. роду адзіночн. ліку ў родным, вінавальн. склоне?

Які канчатак памяншальных і ласкальных прымет пасьля мяккага зычнага? пасьля зацьвярдзелага?

8) Як пішуцца складаныя лічэбнікі? Якое слова становіць выключэньне з гэтага правіла? Якія лічэбнікі маюць падвойнае цц? Якія склонавыя канчаткі ў лічэбніках парадкавых? (Тыя самыя, што ў прыметах).

9) Як пішуцца склонавыя канчаткі займеньнікаў? (Яны пішуцца па правалісу склонавых канчаткаў прымет). У якіх займеньніках пішацца не, а ў якіх — ні? Калі прыстаўкі не, ні пішуцца асобна ад займеньнікаў?

10) Якія галосныя ў канчатку дзеясловаў 1-га й 2-га спражэньня? Якая літара пішацца ў канчатку дзеяслова 1-га спражэньня пасьля зацьвярдзелага зычнага на месцы э, калі націск ня прыходзіцца на канчатак?

Які маюць канчатак дзеясловы 1-га спражэньня цяпер. ч. 2-й асобы множн. ліку, калі дзеяслоў з націскам на канчатку? Бяз націску на канчатку? Які маюць канчатак дзеясловы 2-га спражэньня ў такой форме?

Якія канчаткі ў дзеяслоўных прыметах і прыслоўях?

Як пішуцца дзеясловы з зваротным займеньнікам ся? У якіх формах дзеяслова вытвараецца злучэньне цца? ца?

Калі ў дзеясловах загаднага ладу пішацца ў канчатку ь? Якія бываюць канчаткі ў дзеясловах загадн. ладу множн. ліку 1-ай і 2-ой асобы? Як вытвараюцца гэтыя канчаткі?