Перайсці да зместу

Беларуская думка (1919)/3/Беларусь, ты не загінеш…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Беларусь, ты не загінеш…
Верш

1919 год
Крыніца: Беларуская Думка. — 3 мая 1919. — №3; бач. 2
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларусь, ты не загінеш…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларусь, ты не загінеш,
Беларусь, ты не памрэш,
Волі-долі ня пакінеш,
Варагоў перамажэш.
Беларусь, ты маеш многа
Сёл, мястэчак, гарадоў,
І дадуць яны даволі
За свабоду ваякоў.
З імі крыж свой цяжкі здымеш
Той нядолі, што нясеш.
Беларусь, ты не загінеш,
Беларусь, ты не памрэш!

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.