Перайсці да зместу

Беларуская думка (1919)/18/Боязна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Боязна
Верш
Аўтар: Стары Улас
1919 год
Крыніца: Беларуская Думка. — 7 чэрвеня 1919. — №18; бач. 1
Іншыя публікацыі гэтага твора: Боязна.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БОЯЗНА.

У цяжкім змаганьні с цёмнаю сілай,
Гдзе шмат мазольнай работы;
Добрыя людзі вестачкай мілай
Нам паддавалі ахвоты
І часам слоўца адно, другое,
Сказано добра ў пору,
Падніме духа, адгоніць злое
І якбы зверне с плеч гору.
Але і з верай моцнай і правай
Ніхто прапасьці ня можа,
І нашай чыстай і пэўнай справе
Сам Бог напэўне паможа.
Адна рэч толькі ў гэтай рабоце
Варта дапраўды ўвагі,
Каб нам пры нашай добрай ахвоце
Ды ні забракла адвагі.
Каб як расьлінка з зелені дзікай,
Мы так без сонца не шчэзлі,
Ды гэтак з лумкі надта вялікай
Хаця-б на печ не палезьлі.

Стары Ўлас.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.