Перайсці да зместу

Беларуская Хата (1926)/3/Дзьве бочкі (Крылоў/Друцкі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзьве бочкі
Байка
Аўтар: Іван Крылоў
1819 / 1926 год
Арыгінальная назва: Две бочки
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Крыніца: Часопіс «Беларуская Хата», № 3. 19 сьнежня 1926 г., б. 9
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзьве бочкі (Крылоў/Друцкі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Дзьве бочкі.


Хто аб сабе усьцяж: крычыць,
Свае таленты суне ў вочы
І надта ўжо аб тым хлапоча,
Вядомым каб навокал быць —
Пусты ба, так і знай, браточкі!



Па вуліцы нек ехалі дзьве бочкі.
Адна была з віном.
Другая —
Пустая.
Крокам першая, цішком,
Ледзь-ледзь сабе пляцецца.
Другая ўскач па камням прэцца.
Грыміць — бы гром,
Уздымае пыл стаўпом.
Хто ёй насустрэч пападзецца.
Хутчэй ў куточку недзе жмецца
Ля сьценкі, бокам,
Каб не здавіла ненарокам.
І нат калі была далёка
Ў той бок прахожы кідаў вокам,
Пакуль пыл з вопраткі абтрос
Дый чыхаючы чысьціў нос.
Калі-ж шум ўзьняты ёю сьціх,
Аб ёа забыліся у міг.
На хвіліну далась ўсім ў знакі.
Аднак, як ня было карысьці ад яе ніякай —
Загінула аб ёй і памяць разам з рэхам
І калі ўспомніць хто, дык хіба толькі сьмехам!


Б. ДРУЦКІ.