Перайсці да зместу

Беларускае самавызначэнне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Беларускае самавызначэнне
Аўтар: Пётра Крачэўскі
1917
Пераклад: Nejurist
Крыніца: Газета «Белоруская рада», № 10, с. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Учора замест плянарнага пасяджэння з’езда ў залі нацыянальнага сходу была прачытана ксяндзом Гадлеўскім лекцыя пра Літоўска-Беларускае княства.

Сацыялісты ўсіх плыняў з поўнай увагай выслухалі старонкі Гісторыі Беларускага народа.

Страх, паводле заявы самога лектара, перад абвінавачваннем у паланізацыі, пры з’яўленні на кафедры ксяндза, хаця і беларуса па нацыянальнасці, доўга не дазваляў яму выступіць, але вера ў беларуса, у ягоны здаровы сэнс пераадолелі гэтую перашкоду і ягоная лекцыя пераканала яго самога і многіх прысутных, што карэннай розніцы і глыбокага разыходжання ў поглядах на будову Беларусі ў масах няма – няма нават той грызні палітычных партый, якая заўважаецца ў Вялікаросіі і якую так хочуць выклікаць бальшавікі беларусы, пакаштаваўшы гэтай прыгажосці ў арыентацыі і группіроўцы партый, нічым не звязаных паміж сабой народнасцей і назваўшых сябе не бальшавікамі, а левай плынню, каб збіць з панталыку менш дасведчаных дэлегатаў з’езду. Усім зразумела, што беларусы, якія прыехалі на з’езд, усе сацыялісты левай плыні, правай плыні я дагэтуль амаль не бачыў і гэты факт мяне пераконвае ў тым, што беларускія бальшавікі саромеюцца сваёй уласнай назвы, што лічу цалкам зразумелым, бо бальшавізм у той форме, у якую ён выліўся (аб ідэйным бальшавізме гэтага не скажу) ужо канчаткова асуджаны ўсімі сацыялістычнымі партыямі не толькі ў нас, але і за мяжой.

Лекцыя ксяндза Гадлеўскага паслужыла адказам тым, якія дагэтуль яшчэ стаяць на тым пункце гледжання, што вяртацца да старой Беларускай мовы, маючы ў сваім распараджэнні больш дасканалую расійскую – не трэба. На гэтым пункце гледжання стаяць некаторыя з дэлегатаў Магілёўскага зямляцтва – акрамя таго, што Магілёўская губернія, як непасрэдна прылеглая да Смаленскай і Чарнігаўскай, дзе абрусіцельная палітыка ішла хутчэй, і ў выніку гэтага хутчэй згладжвалася нацыянальнае аблічча беларуса, які не аказваў яўнага супраціву роднаснай мове вялікарусаў, чаго нельга сказаць пра Віленскую і Гродзенскую губерні, дзе апазіцыя паланізацыі, як меней роднаснай польскай гаворцы была значна мацнейшай і адчувальнай, па меркаванні лектара, а таксама і ўсіх сапраўдных барацьбітоў за самавызначэнне Беларусі – ясна, што беларусы як народнасць маюць усе даныя на сваё самавызначэнне.

Ніхто не будзе аспрэчваць чатырох асноўных палажэнняў, на якіх грунтуецца самавызначэнне народнасці: 1) гістарычнае мінулае народа, 2) ягоная культура, 3) тэрыторыя, якую ён займае і 4) нацыянальны характар.

Усе гэтыя даныя за Беларускай народнасцю маюцца, а значыць беларускі народ мае права і на сваё самавызначэнне. Гэта такія неаспрэчныя факты, супраць якіх не пойдзе ніхто. Цяпер важна, каб народнасць стала народам – г.зн. каб самасвядомасць прыйшла да таго, каб узвысіць свой голас і заявіць аб сваім жаданні заняць належнае месца ў шэрагу іншых народаў. – Гэты факт таксама ёсць. – Беларускі народ прыбыў на ўсебеларускі з’езд і вуснамі сваіх дэлегатаў голасна крыкнуў: “Няхай жыве Беларуская Федэратыўная Рэспубліка! Няхай жыве Вольная Беларусь!” Першая старонка адроджанай Гісторыі Беларусі адгарнулася – будзьма ўсе без розніцы поглядаў і партый упісваць туды ўсё самае лепшае, самае светлае для карысці нашага народа.

14/XII 17 г.

  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.
 
Пераклад:

Гэты твор пашыраецца на умовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 Unported, якая дазваляе вольнае карыстаньне, пашырэньне й стварэньне вытворных з гэтага твораў згодна з умовамі прытрымліваньня і пазнакі ліцэнзіі ды аўтара арыгінальнага твора. Усе вытворныя творы будуць абараняцца той жа самай ліцэнзіяй, што й гэты.