Перайсці да зместу

Беларускае жыцьцё (1919)/1919/14/Мой родны край!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мой родны край!..
Верш
Аўтар: Францішак Аляхновіч
1919 год
Крыніца: Беларускае Жыцьцё. — 21 верасьня 1919. — №14; бач. 2
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мой родны край!.. (Аляхновіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мой родны край!…

Мой родны Край! Старонка сумная! —
За што Цябе любіць? — калі б спытаўся хто, —
што адказаць, — ня ведаў сам бы я, —
скуль гэтая любоў? дзеля чаго? за што?

Каменьне вострае крывава раніць ногі,
дрыжыць ў паветры плач старых бяроз… —
Хаця мне жудасна, ня зыйду я з дарогі,
ня кіну край, гдзе я радзіўся, рос… —

Старонка родная! на што Цябе любіці
і на ахвяру ўсё жыцьцё Табе даваць?
Ці ж не ляпей пад іншым небам жыці,
забыць Цябе, пакінуць, родна маць?…

Там гдзесь сады цьвітуць без мала праз год цэлы,
там неба сіняе, німашака там хмар,
людзкія тамака здароўем дышуць целы
і абыймае дух мастацтва дзіўны чар…

Там Вінчі, Рафаэль, Анжэльлё, Тыцыан,
глядзяць монумэнты там горда ў неба выш; —
у нас — забыты ў полі гдзесь курган
ды ля дарогі дрэмле стары падгніўшы крыж… —

Твой, Беларусь, пачаўся Renaissance цяпер!
Хто ведае, што створыць Твой народ?!..
Хоць красак туті не шмат, хоць край, як доля, шэр, —
звархнуўшыся раз, дух пойдзе ўсё ўпярод…

І хоць з-за аблакоў пахмурна сьвеціць сонцо,
і шчасьця-радасьці ня знойдзеш тут нідзе, —
загляне Доля йшчэ і ў нашае ваконцо,
і Кветка-Папараць яшчэ нам зацьвіце!..

Юры Монвід.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.