Перайсці да зместу

Баявы марш АБВШ (1934)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Баявы марш АБВШ
Марш
Аўтар: Тодар Кляшторны
1934 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БАЯВЫ МАРШ АБВШ

Словы КЛЯШТОРНАГА.

Музыка М. ІВАНОВА.

Наш кожны дзень авеяны
Легендай баявой.
Наш сцяг не раз прастрэлены,
Заліт не раз крывёй.

Прыпеў

Заўжды стаім на варце міру,
Агнямі скрэпленай сцяной.
АБВ за справу міру
Гатова ў бой, гатова ў бой,
Гатова ў смертны бой!
Танкі — строем!
Гарматы — к бою!
Пяхота — па фронту грымі!
Пад музыку сталі
Мы дух гартавалі,
Мы — сіла Совецкай зямлі!

Ішлі мы на Юдзеніча
Пад часты гром гармат,
Касцьмі дарогі сцелячы
Ў баях за Ленінград.

(Прыпеў)

Змяталі банды дзікія
Штыком — супроць мартыр,
Парвалі на Дзенікіне
Антантаўскі мундзір.

(Прыпеў)

Мы на драздоўцаў ехалі
З кіпеннем у крыві;
Мы помнім пад Арэхавым
Геройскія баі.

(Прыпеў)

У пяцьсот штыкоў стрымалі мы
Пяцьтысячную раць,
Курсант, смяртэльна ранены,
Не пакідаў страляць.

(Прыпеў)

Хай вораг зноў адважыцца
Хоць крок пераступіць,
Касцьмі ў магілу зляжа ён
Ля волатаў граніц.

(Прыпеў)


ЦАНА 5 кап.

На белорусском языке

Ноты

БОЕВОЙ МАРШ ОБВШ

Государственное
Издательство
Белоруссии
Минск — 1934


Школа ФЗВ друкарні імя Сталіна. Галоўлітбел № 1509. Зак, № 643. Тыраж 5000.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.