Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Чары каханьня/Я сядзеў над рэчкай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ці верыць Я сядзеў над рэчкай
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Цьвіце цярэмшчына
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я сядзеў над рэчкай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я СЯДЗЕЎ НАД РЭЧКАЙ…

Я сядзеў над рэчкай, думаў сваю думу,
Любаваўся хваляй і яе ігрой;
Нада мною вольхі калыхалісь шумам;
Што імкнуўся ў далі, нібы пчольны рой.

Помню вечарэла. Сонца к небасхілу
Пасьпяшала рупна на спакой начны
І у раз астатні лес азалаціла,
А над ім ўзьвіліся чары-туманы;

А над полем, лугам заблішчалі росы,
Нібы-та крупінкі-дробкі серабра;
Дзесь дуда іграла, смуцячы палосы,
Загарэлась ў небе першая зара…

Я сядзеў і думаў пра свой лёс сірочы,
Думаў адвячоркам, як сустрэну дзень, —
Даляцеўшы-ж з далі голас твой дзявочы
Мне уліў у сэрца радасны прамень…

Я з табой сустрэўся. Ты была, як кветка,
Ты была — прыгожасьць рупнае жняі,
І з табой нас стрэла шырыня палеткаў,
Абкружылі шчасьцем сьветлых мар раі…