Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Чары каханьня/Перад сном

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сягоньня я шчасьцем палаю Перад сном
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Учора
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перад сном.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРАД СНОМ.

Што пасуліць ноч сягоньня,
Што прысьніцца мне у сьне?
Звоняць ў сэрцы зычна звоны
І кудысь завуць мяне…

Я ляту на крыльлях мараў
У знаёмы, блізкі край,
Каб напіцца ласкі чараў…
Ў мысьлях бачу шчасьця рай

Вось абоймы, пацалункі
І прыветны вуснаў зык…
Эх, прыгожыя малюнкі,
Эх ты, сэрца звонкі крык!

І дрыжыць струна надзеі,
Ўсё зычней, галосьней звон…
Што-ж сягоньня мне навее,
Што раскажа ноччу сон?..