Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Як гожа

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Першая кветка Як гожа
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Ворыва
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як гожа…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯК ГОЖА…

Як гожа ў паветры запахла вясной,
Як зырка пячэ залацісты прамень!
Луг сьцелецца траўкай, шыр ніў збажыной,
А з зелені лесу саткаўся ўжо цень.

Вядзе вецярочак над рэчкай гамонку,
Што доўгаю стужкай праз зелень блішчыць,
Скрозь чуюцца песьні вясёласьці звонкай,
І сіліцца кветка лісткі распусьціць.

Хто працай заняты, — хто песьні сьпявае…
Эх, вабіць прыроды вялікі прастор!
Эх, міла, прыгожа пара веснавая, —
Рад рвацца душою да сонца і зор!

1922 г.