Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Хараство прыроды/У садзе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Час жніва У садзе
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
У полі
Іншыя публікацыі гэтага твора: У садзе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У САДЗЕ.

Ноч спавіла прасторы сном,
Сабой усё заваражыла;
Глядзяцца зоры з неба міла
Ды месяц вузенькім сярпом.

Люблю цябе я, лета ноч —
Цябе прынаду адпачынку;
Хаўлю я зык ліста, былінкі,
І не магу самкнуці воч;

Салодзіць ўсё і ўсё п‘яніць —
І пах пасьпелай садавіны,
І шум лістоў, як шэпт дзяўчыны,
Мне з кожнай хвіляй што-сь суліць.

Я ў мысьлях бачу нейкі рай,
К яму імкнуцца мае мары;
А ў сэрцы, сэрцы колькі жару, —
Здаецца блізкім шчасьця край.

Ад гэтых мар і забыцьця
На сэрцы лёгка, лёгка стала…
Вось гучна яблыка апала,
Спужаўшы соладзь пачуцьця…

1922 г.