Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Начное

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вечар Начное
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
У час ночны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перадвячэрняе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАЧНОЕ.

Пазяхнула сонца позехам салодкім
І сьпяшае рупна за нябесны схіл, —
Каб знайсьці там часу на спакой кароткі,
Каб набрацца болей жыватворчых сіл…

А на зьмену сонцу выплываюць зоры,
Ды пазычыў месяц у яго сьвятла, —
Каб з ліхтарняй гэтай пільнаваць прасторы,
Якіх хоча крыўдзіць ночная імгла…

Захісталісь сонна саду майго дрэвы,
І гасьцінцу далі патанулі ў змрок;
І сьцішыўся гоман, і замоўклі сьпевы,
Нібы іх зайздросны чараўнік урок…

Ўсё накрыла коўдра летняй цёплай ночы,
І няма, здаецца, краю тэй цішы,
Што сьпішыла мары, што закрыла вочы,
Што дала спачынак многім для душы…

1923 г.