Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Вольнай воляй

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У час ночны ⁂ (Вольнай воляй)
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Жняя
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вольнай воляй вее поле…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Вольнай воляй вее поле;
Я мяжой па ім іду,
Апяваю яго волю
І ганю сваю нуду.

Б‘е паклоны нізка колас,
І шуміць іх грамада:
Хоча зьліцца з імі ў голас
І мой сьпеў, мая дуда.