Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Хараство прыроды/Васеньняя кветка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Віхор Васеньняя кветка
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Бура
Іншыя публікацыі гэтага твора: Асеньняя кветка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАСЕНЬНЯЯ КВЕТКА.

Узышла, заіскрылась красою
Сярод скошаных, зьбітых лугоў,
Апранулась халоднай расою —
Ты — адна, сярод цяжару: сноў

Ўсходзіш ты кожны год ў гэту пору —
Поўны цуднай красы белы цьвет…
Ты — адна на вялікім прасторы,
І табою любуецца сьвет…

У хмурны дзень, ў дзень халодны васеньні
Ты усходзіш красою, бліснуць,
І хоць слаба зіяюць праменьні —
Ўсё ня хочуць цябе абмінуць…

Мой пагляд і бязвольны і хмурны
На табе застановіцца сам, —
Хоць разьлёгся наскрозь сон хаўтурны,
Але сьвеціш ты пекна вачам.

1922 г.