Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Я часта сам сабе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я вольна жыць хачу ⁂ (Я часта сам сабе)
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Да дзіцяці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я часта сам сабе пытаньне задаю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Я часта сам сабе пытаньне задаю:
Чаму складаецца так жыцьце чалавека, —
Як толькі родзіцца — ён дыша пахам кветкі,
А жыць пачне — ганьбуе долю ён сваю?..

Прастору многа так, кіпіць наўкол жыцьцё, —
А шчасьця рай, што сьніўся у пялёнках,
І песьні радасьці, што пеліся так звонка,
Ня чуюцца цяпер, і вяне пачуцьцё.

Бадзёры сёньня я, а заўтра — як труха:
Хваробы, голад, мор, — няшчасныя здарэньні
Гарою валяцца, аж лопае цярпеньне:
Ў вялікім сьвеце я — нікчэмная блыха.

Машына-чалавек, старэнная рука
Вабрала ўсё прыгожасьцю жывою,
Як дні вясновыя ўбіраюць луг травою,
А крыж, ім зроблены, — чакае бедака…

1913 г.