Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Хмары-думкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Нядоля Хмары-думкі
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
На паншчыне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хмары-думкі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХМАРЫ-ДУМКІ.

Хмары-думкі, што гняцеце
Маё сэрца, маю душу?
І ці доўга так на сьвеце
Адзінокім жыці мушу

А ці доўга злая доля
Будзе кроў смактаці з жылаў…
Дзе ты, шчасьце, дзе ты, доля?
Я чакаць ня маю сілы.

Мне апрыкла паднявольным
Доўга жыць у паняверцы…
Быць хачу — і буду вольным, —
Гэтак кажа маё сэрца.

1910 г.