Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Паднявольная вясна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бязродныя Паднявольная вясна
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Жыцьцё
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паднявольная вясна.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАДНЯВОЛЬНАЯ ВЯСНА.

Увабраўся садок мой прыгожа:
Цьвет бялее ад яблынь і йгруш,
Толькі душу маю боль трывожа,
Толькі сэрцам сваім я нядуж…

На дварэ ўсюды пахне вясною,
Ўсе сады зацьвілі, нібы рай,
Я-ж марнею бяз сну, без спакою,
А так міла вясна, месяц май!

Так, здаецца, рвануўся-б да сьвету,
Каб нацецыцца пахам садоў,
Але лёс пасудзіў мне ня гэта:
Ён судзіў слухаць звон кайданоў…

Надта прыкра і горка да болі…
Ўсё цьвіце, весяліцца усё…
Адно сэрца марнее ў няволі, —
Гэта сэрца — нявольнік — маё…

1911 г.