Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Не гасіце агнёў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да дзіцяці Не гасіце агнёў
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Хмары па небе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не гасіце агнёў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ ГАСІЦЕ АГНЁЎ.

Не гасіце агнёў! Хай гараць весялей,
Хай палаюць іскрыста ў цьме ночы…
Не гасіце агнёў! Хай праменьні ясьней
Асьвятляюць праспаныя вочы!..

Не гасіце, бо досыць ўжо цьме панаваць,
Няхай полымя зыркае ўецца,
Ўжо дарогу ад цемры пара асьвятляць,
Ўдаль туман ужо рэдкі нясецца…

Не гасіце агнёў, пакуль ноч ня міне,
Пакуль сонца зямлі не сагрэе;
А прыгожы дзянёк серабрыста блісьне,
І дарога жыцьця прасьвятлее.

Капыль, 1910 г.