Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Мой сьпеў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мой сьпеў
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Каму мне пець
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мой сьпеў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МОЙ СЬПЕЎ.

Пагодны дзень і ветру шум
Мне сэрца поўняць воляй дум;
Душа мая ўзбуджае іх,
Ў іх маладосьць гадоў маіх.

Жар сэрца прагне ў высь нябес,
Ён рвецца ў поле, рвецца ў лес,
Ён абнімае шыр палёў,
Ён даганяе бег руччоў;

Да хараства імкнецца ён,
Заве і будзіць, быццам звон;
Жыцьця майго сьцішае гнеў, —
Загэтым я люблю мой сьпеў!..

1921 г.