Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Родныя вобразы/Нёман

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьняру Нёман
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Начлег
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нёман (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЁМАН.

Працягнуўся доўгай стужкай
Між раўніны і лугоў,
Завярнуўся завітушкай,
Абышоў абшар лясоў;
Хвалі цэдзіць скрозь балота,
І люстраная вада
Абмывае пыл з чароту,
Што паслаўся, як нуда.
Бераг вышай — зноў нізіны;
Справа вольха кіне цень,
Зьлева лозы ці асіны;
З неба сонца шле прамень.
Месяц бледны, вочы зораў, —
Ўсё любуецца табой;
Ты-ж нясешся па прасторы
І завеш усё з сабой;
Гоніць сон тваё журчаньне;
Сэрца б‘ецца весялей…
Адвячоркам, на сьвітаньні
Табе ўторыць салавей…

1921 г.