Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Родныя вобразы/Выліўшы ў сьлёзах…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Змаганцу ⁂ (Выліўшы ў сьлёзах…)
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Дачакацца-б пары
Іншыя публікацыі гэтага твора: Выліўшы ў сьлёзах мінулага спадчыну…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Выліўшы ў сьлёзах мінулага спадчыну —
Гора, няволю сваю, свайго краю,
Што марнаваўся пад зьдзекам і паншчынай,
Ўжо новую песьню цяпер засьпяваю.

Новаю думкаю душу парадую,
Новай, нязнанай надзеяй уп‘юся,
Бо я растаўся з абманамі, здрадаю,
Край-жа мой родны к жыцьцю ўзварухнуўся…

Дзе яшчэ ўчора ён пушчай палеткамі
Так неахвотна ўглядаўся у сонца —
Сёньня ён хваліцца збожжам, і кветкамі,
Ласкай праменьняў абліты бясконца.

Мары збываюцца, шчасьце знаходзіцца,
І на палетках, дзе процьма каменьняў,
Плён лепшай долі узыйдзе, народзіцца,
І пераможа ўсе крыўды сумленьне…

1923 г.