Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Званы працы/У жыцьцёвай кузьні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Завод У жыцьцёвай кузьні
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Раніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: У жыцьцёвай кузьні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ЖЫЦЬЦЁВАЙ КУЗЬНІ.

Стукаюць цяжкія молат за молатам,
Сыплюцца іскра за іскраю золатам,
Бляскі кладуць на зямлі…
Цяжкаю працай заняты тут волаты:
Жыцьце куюць кавалі.

Печы зіяюць, зіяюць рагочучы,
Дзьмухаюць голасна мехі, прарочачы
Шчасьця сьвятога прыход…
Ў гэтым запэўніць працоўнікаў хочучы,
Зьяе праменна усход…

Жыцьце абняла навокала раніца,
Будзіць прачнуцца, будзіць ахаяцца,
З песьняю к працы заве…
Ласкаю сонца зіяе-ўсьмяхаецца,
Космы кладзе на траве…

Стукае молат паўднёвымі ўдарамі,
Суліць растацца з мукай, з цяжарамі,
Будзіць палёт пачуцьця…
Што яшчэ ўчора здавалася марамі, —
Сёньня — здабытак жыцьця…