Барвенак (1924)/Званы працы/Ткачыха

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Каваль Ткачыха
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Думкі рабочага
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ткачыха (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТКАЧЫХА.

Сяду я і буду ткаці
На новенькім на варштаце…
Сюды-туды, мой чаўнок!
Варушыся-жа, дружок!
Спрытна рукі неяк ходзяць
І чаўночак ловяць, ловяць…
Сюды-туды, мой чаўнок,
Варушыся-жа, дружок!
І плятуцца ніткі-струны,
А чаўночак ўецца ўюнам…
Сюды-туды, мой чаўнок,
Варушыся-жа, дружок!
Вось і зроблена аснова,
Ўжо тканіна будзе нова…
Сюды-туды, мой чаўнок,
Варушыся-жа, дружок!
Як зраблю — на луг пасьцелюць,
Промень сонейка пабеліць…
Сюды-туды, мой чаўнок;
Варушыся-жа, дружок!
Сяньнік будзе і мяшочкі,
Нават зрэбныя сарочкі…
Сюды-туды мой чаўнок,
Варушыся-жа, дружок!

1921 г.