Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Званы працы/Люблю я фабрык пераклічку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Думкі Люблю я фабрык пераклічку
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Люблю я фабрык пераклічку.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЮБЛЮ Я ФАБРЫК ПЕРАКЛІЧКУ.

Люблю я фабрык пераклічку,
Іх раньні гук —
Вядома працы мне прывычка,
Мазольнасьць рук!

Як толькі зьнікне з пазаранкам
Туман і цень,
Машынны зык ляпей шарманкі
Сустрэне дзень…

Шчасьлівай долі ў ім надзея
І працы сьпех,
Яго музыкай душу грэю
Замест пацех…

Зброя для рук — мае мазолі,
А жылы — дрот;
Загэтым я кірую к волі
Свой гмах—палёт.

Загэтым люба творчасьць працы —
Я ня гультай,
Загэтым мушу спадзявацца
На жыцьце—рай…

1923 г.