Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Гоман мора/Я люблю мора

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Уночы Я люблю мора
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Вечны гоман
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я люблю мора.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ЛЮБЛЮ МОРА.

Я люблю бурлівасьць мора,
Роўны іскрам хваль крыштал,
Шыр бязьмежную прастора,
Сонца бляск наверсе скал,

Чаяк быстрае кружэньне,
Гоман іх у высі хмар,
Зранку сонца нараджэньне;
Яго вечарам пажар.

Ўзыйдзе месяц — заіскрыцца
Саляністая вада,
Дзьмухне вецер — забурліцца,
Пойдзе хваляў чарада.

Ўсё тане ў імгле, тумане,
Ціхнуць чаяк галасы…
Сьціхне бура — ясна стане…
Многа ў моры ёсьць красы!..

1914 г.