Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Гоман мора/На моры (Шуміць вада, хвалюе мора…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Русалкі На моры
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Над морам
Іншыя публікацыі гэтага твора: На моры (Шуміць вада, хвалюе мора…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА МОРЫ.

Шуміць вада, хвалюе мора,
Караб мой шпарка ўдаль ляціць,
А песьня вольная з прастору
Мне душу, сэрца весяліць.

Прад мною быстра прамінаюць
Чужыны дальняй берагі,
І я душой успамінаю
Пра край радзімы, дарагі.

Павей мне, вецер, на пуціне,
Тужэй мой парус нацягай,
І у краю маім судзьбіну
Шчасьлівым днём успамінай…

Рыга, 1917 г.