Перайсці да зместу

Балота (1927)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Балота
Паэма
Аўтар: Сяргей Фамін
1927 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯРГЕЙ
ФАМІН

Б
А
Л
О
Т
А

ВЫДАНЬНЄ ЦБ МАЛАДНЯКА

МЄНСК — 1927

СЯРГЕЙ ФАМІН




БАЛОТА

(ПОЭМА)


Выданьне ЦБ „Маладняка“
Менск — 1927

Менск
друк. Профтэхшколы.
Галоўлітбел № 25557.
1500 экз. Зак. № 2467.

БАЛОТА

1.

Раніцою
Пухавым туманам
Серабрыцца
На балоце торф…

Эх!
Пайду,
Пайду ў туманы гляну;
Ой, пайду,
Пайду за касагоры.

2.

Як у нас
У нас ды на балоце —
Зашумела
Нахілілася пшаніца…
Як у нас —
Багата проса родзіць
Сееш пуд,
А назьбіраеш
Трыццаць!

3.

Што каму, —
А нам і гэта люба,
Што каму, —
А нам — шумі авёс!
… Зачакаўся
Сінявокі лубін.
Зачакаўся
На каралях рос.

4.

Эх, валяй,
Зьвіні, гармонік звонкі,
Эй, зьвіні,
Ружовая пастаць! —
На балоце —
Пах пшаніцы тонкі,
На балоце —
Грае маем сталь!

5.

… А было:
Дзе шолах сенажацяй,
Дзе хвалюе
Возера пшаніц —
Не праехаць,
Не прайсьці па гаці —
Па начах
Па цёмных
Агані…

6.

Голад быў —
Няхай ён ня прысьніцца,
Сьлёз з вачэй
Пралілася рака…
… Голькі з гонарам
Сьмяялася званіца
На жыцьцё —
Пакуту бедака.

7.

А цяпер —
Сьмяецца па другому:
У гары
Начамі сьвеціць
Ленін,
Вечарамі —
Разьвясёлы гоман,
Вечарамі —
Перазвон антэны.

8.

Эх, балота,
Любае балота,
Эх вы, кудры,
Золата пшаніц! —
Я люблю вас
Палка і пяшчотна
Ў серабры
Вясёлкавых крыніц!

9.

Так было:
З Масквы прышоў Мікола,
Быў —
Пастух.
Аб новым
І ня сьніў.
Адчыніў У вёсцы шэрай школу;
Звалі гэтага Міколу —
— Камуніст.

10.

Шанавалі
Беднякі-сяляне,
Пазіралі скоса
Кулакі,
Але ўсё-ж —
Ой люба было глянуць:
На грудзёх
Квітнеў у хлопцаў КІМ.

11.

А пасьля —
На радыё зьбіралі.
Месяц. Два —
Ў чытальню йшоў народ,
Гаварыў
З Масквы
Таварыш Сталін.
У царкву Бур‘янам шлях зарос.

12.

А пасьля —
Пасьля зусім вядома;
Бо даўно
Званіца бяз крыжа…
… Грай,
Зьвіні
Заўзятую, гармонік, —
На палёх
Жніяркай сталі жаць!

13.

А калі
Зьвінелі завірухі,
Калі сьнег
Мукою цярушыў —
Камуніста
Прыхадзілі слухаць,
Як вясной
Балота асушыць.

14.

Дні ляцелі
Мітульгой мяцеліц,
Дні ляцелі…
… Надышла
Вясна.
Йшоў народ
К балоту
На аселіцу,
А праз год
Балота не спазнаць.

15.

Раўчакі
Віліся лукавінай,
Лукавінай
Ганьнінай касы.
… Эх, мае
Мурзатые даліны,
Аксамітная
Густая сінь!

16.

Ці ня помніш,
Маладая Ганна,
Ці ня помніш,
Любая мая, —
У сівым
Заблытаным тумане
На балоце
Цябе бачыў я.


13

17.

Краскі ты
Зьбірала па чаротах,
Завівала
У вянок траву.
Пела ты —
Ліліся сьлёзы шротам,
І нясла
Вяночкі
У царкву.

18.

Была Тройца.
Бомкала званіца.
Ты — ішла
У грудзёх — няволі боль…
Ой, няхай
Ніколі ня прысьніцца,
Што прайшло,
І што ня прыдзе больш!

19.

… А ці помніш
Новае спатканьне,
Калі мы
Вязьлі з балота торф?..
… Была раньне.
Пунсавела раньне.
Песьню плёў
За рэчкаю мотор.

20.

У ручаёх
Узоры ткала сонца,
Ня дрыжаў
У лесе, ані ліст.
У грамадзе,
Сярод вясковых хлопцаў
Йшоў у клюб
Мікола-камуніст.

21.

Павіталіся.
Мікола — пасьмяяўся,
Пасьмяяўся,
Глянуўшы на нас.
Тваіх шчок
Шыпшына разьлілася,
Запалала
Маіх дзён вясна.
.........

22.

А пад вечар
Сыпала жалейка,
За ракой
Мак сыпаў салавей.
І віліся
Думкі дзіўна неяк.
У маей
Кудлатай галаве.

23.

… Я чакаў…
Прышла і павіталася.
Я казаў
Пра Леніна і клюб.
.........
Эх, балота,
Ніўная ты далеч,
Я за шум пшаніц
Цябе
— Люблю!

24.

.........
Люба, як
На сьвежым буйным сене!
Добра, як
Ліецца водыр красак.
Люба, як
На ім чытаць пра Леніна
— Альбо
Напаткаць сівога Маркса.

25.

Восень зноў…
І я ў пахучым сене,
Што з балота
Летам накасіў.
У галаве
Плятуцца лятуценьні,
У вачох —
Вачэй знаёмых сінь.

26.

Ганна сёньня
Стала дэлегаткай,
У школе добра
Скончыла лікпункт,
І старанна
Ходзіць на заняткі,
І бязбожніца —
На злосьць папу.

27.

А балота
З васільковым жытам
Тчэ,
Шапоча
Казкі
Каласоў…
… Шмат — было
Расказана
Пра жыта,
Шмат было
І ня вярнецца зноў.

28.

Калі дні
Ружовы над балотам, —
Значыць моц,
А ў моцы і жыцьцё!
… Дні гараць
Савецкай пазалотай;
Старых дзён —
Заворана сьмяцьцё!

29.

Дуй, гармонік!
Жар пакамсамольскі!
Перакатам-шротам
Зазьвіні!
Што ні песьня —
Радасьць,
Што ні гук —
Раздольле.
Сёньня ў песьнях —
Сонечныя дні!

30.

.........
Вось вам пра балота
Песьня праўды голай
Не загінем ў песьнях
І не ў барацьбе,
У Беларусі —
Тысячы Міколаў —
Прозьвішча іх —
Проста
К. П. Б.

1926 г. в. Ратуцічы.

Цана 15 кап.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.
 

Гл. таксама

[правіць]