Байдары (Міцкевіч/Сіманоўскі)
Выгляд
Байдары Санеты Аўтар: Адам Міцкевіч 1826 Арыгінальная назва: Bajdary Пераклад: Іосіф Сіманоўскі Крыніца: [1] |
Каня ўздымаю, як вецер, не шкадуючы шпораў,
Лясы, далiны, горы здалеку, зглыбоку
Ля ног маiх лынуць, гiнуць, як хвалi ў патоку,
Хочу забiцца, упiцца гэтым вiрам прастораў.
Калi змораны конь, ужо сцiша свой нораў,
Калi свет страцiць колер пад саванам змроку,
Як у люстры разбiтым, у спаленным воку
Яшчэ Мары вiруюць гор, далiн, кругазору.
Спiць земля. Мне няма анi сна, нi спакою.
Я кiдаюся ў мора насупраць прыбою,
Надыходзячы вал сустракаю плячыма,
Хаос ныне окружае, калыша бяздонне.
Мiг, думка, як човен, вiрамi круцiмы.
Раптам рапiць прытомнасць i ў няпамяццi гiне.