А-а, люлі, паляцелі гулі…
Выгляд
А-а, люлі, паляцелі гулі… Калыханка Аўтар: народ Крыніца: http://knihi.com/Roznaje/A-a,_luli,_palacieli_huli.html |
А-а, люлі, паляцелі гулі,
Селі на варотах ды ў чырвоных ботах.
Сталі ж яны сакатаць: што дзіцяці есці даць?
Даці, даці млечка, а ў ручку яечка?
А ў прыпалок піражок,
А хлопчыку паясок,
Дзіцяці малому,
Каню вараному!