Перайсці да зместу

Арганізацыйны рэгулямін Саюзу Беларускае Моладзі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Арганізацыйны рэгулямін Саюзу Беларускае Моладзі
Дакумэнт

ліпень 1943 году
Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 1, ліпень, б. 7, 8

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АРГАНІЗАЦЫЙНЫ РЭГУЛЯМІН САЮЗУ
БЕЛАРУСНАЕ МОЛАДЗІ
РАЗЬДЗЕЛ 1
АДЗІНКІ СБМ

1. Сябры СБМ атрымваюць наступныя назовы (паводля клясы веку):

ад 10 да 14 год: малодшыя юнакі, малодшыя юначкі;
ад 15 да 18 год: юнакі, юначкі;
ад 19 да 20 год: старшыя юнакі, старшыя юначкі.

2. Адзінкі СБМ ствараюцца з моладзі аднаго роду і клясы веку. Яны наступныя (пачынаючы зьнізу):

юнакі:

юначкі:

дружына

дружына

грамада

гурток

зьвяз

круг

3. Дружына складаецца з 12 — 20 сяброў. Дружыны атрымваюць парадкавыя нумары унутры грамады (гуртка).

4. Ад 3 да 5 дружынаў складаюць грамаду (гурток). Грамады (гурткі) атрымаваюць іменьні слаўных, беларусаў ці важных у беларускай гісторыі датаў.

5. У кажным павеце ёсьць па даным зьвязе (кругу) кажнага роду і клясы веку моладзі (разам 6). Калі павет вялікі, ён можа быць падзелены на сэкцыі.

РАЗЬДЗЕЛ 2
КІРАЎНІКІ СБМ

1. На чале дружыны стаіць дружыновы (дружыновая).

2. Грамаду кіруе грамадовы, гурток кіруе гуртковая.

З. Зьвяз кіруе зьвязовы, круг кіруе важатая.

4. Акруговы кіраўнік моладзі даручае зьвязоваму старшых юнакоў, функцыі ці азначаныя заданьні паветавага кіраўніка моладзі. Тады апрача свае службовае ступені ён атрымвае назоў «групавод».

5. Акруговы кіраўнік моладзі упаўнаважваецца прызначаць із згоды Акруговага камісара дружыновых, грамадовых і гуртковых. Прызначаньне зьвязовых, важатых і групаводаў пакідаецца Кіраўнічаму Штабу СБМ.

6. Вышэйшыя кіраўнікі СБМ маюць наступныя службовыя ступені:

падправаднік

падправаднічка

праваднік

праваднічка

старшы праваднік

старшая праваднічка

7. Шэф Кіраўнічага Штабу СБМ мае ступень: «шэф праваднік».

8. Кіраўнікі носяць адзнакі свае службовае ступені і службовае функцыі.

РАЗЬДЗЕЛ 3
ПРЫЙМО СЯБРОЎ

1. Той, хто жадае увайсьці у Саюз Беларускае Моладзі, падаець аб гэтым у двух экзэмплярах заяву наступнага зьместу:

«Прашу прыняць мяне у рады Саюзу Беларускае Моладзі. Я маю шчырае жаданьне вучыцца служыць Беларускаму народу і Бацькаўшчыне і забавязваюся выконваць усе загады і указаньні маіх кіраўнікоў. Даю юнацкае слова гонару, што я арыйскага паходжаньня і беларускае нацыянальнае прыналежнасьці».

Заява падаецца на імя Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ на рукі дружыновага адпаведнае дружыны. Прыйжо новых сяброў даручаецца Акруговаму кіраўніку моладзі.

2. Падавальнік заявы прыймаецца на кандыдата і прыцягваецца да працы дзеля праверу ягонае моцнае волі і жаданьня.

кандыдат павінен пазнаць мэту і заданьні арганізацыі і арганізацыйны рэгулямін і вывучыць на памяць тэкст забавязаныня.

З. Калі кандыдацкі час, які трываець ад 1 да 6 месяцаў, удала пройдзены, тады кандыдат прыймаецца у сябры, складзе перад Акруговыя кіраўніком моладзі ці упаўнаважанай ім асобай урачыстае забавязаньне паводля ў § 9 статуту СБМ і атрымвае сяброўскую кніжачку.

4. Сябры СБМ аўтаматычна пераходзяць у вышэйшую групу, калі дасягнуць належнага пеку і добра спраўляюцца з сваймі абавязкамі.

5. У дзень забавязаньня моладзі, які будзе устаноўлены загадам Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ, усе сябры, якія перайшлі ў новую Групу, складаюць урачыстае забавязаньне перад Акруговым кіраўніком моладзі ці упаўнаважанай ім асобай.

6. Абавязкамі сяброў СБМ зьяўляецца выконваць усе загады і зазначаньні кіраўнікоў, браць самы актыўны удзел у працы, рэгулярна хадзіць на зборкі і імпрэзы і плаціць устаноўленую складку.

РАЗЬДЗЕЛ 4
УНІФОРМЫ, АДЗНАКІ І СЬЦЯГІ

1. У часе службы і пры урачыстасьцях сябры СБМ носяць уніформу, як Вонкавы знак арганізацыйнае лучнасьці.

2. На левым прадплеччы сябры СБМ носяць, трыкутнік з абазначэньнем іхнага зьвязу (кругу). Малодшае юнацтва носіць колер зялёны, юнацтва—сіні, старшае юнацтва — чырвоны. На трыкутніку юнакі маюць жолуд з двума дубовымі лісточкамі, юначкі — краску васілька.

3. Нарукаўнік СБМ мае шырыню 10 цм і складаецца з трох роўных і раўналежных палосак: белае, чырвонае і белае. На нарукаўніку зьмешчаны шчыт із жоўта-залацістым акантаваныньнем, дзе на белым полі, перасечаным наўскасяк чырвонаю палоскаю, знаходзіцца залаты шасьцёхканцовы крыж.

5. Адзнака СБМ выглядае наступна: На бел-чырвона-белым ромбе зьмешчаны залаты шасьцёхканцовы крыж, які знаходзіцца на шчыце ў коньніка на нацыянальным беларускім гэрбе Пагоня. Паверх крыжа — скрыжаваныя срэбраныя лапата і меч — сымбаль працы і змаганьня за шчасьце і дабрабыт Беларускага народу і Бацькаўшчыны. На знаку зьмешчаныя чорныя ініцыялы арганізацыі: СБМ. Увесь значок абведзены бела-чырвона-белым акантаваньнем.

Сябры носяць значок па левым баку грудзей і на галаўным уборы, як напамінак аб іхным вчлікім абавязку працаваць і змагацца па дабро Беларускага народу, і краю, выростаць на добрых грамадзян, і аб дадзеным на гэта забавязаньні.

5 Кажны зьвяз (круг) атрымвае свой сьцяг, які перахоўвае тая грамада (гурток), які найлепш адзначаўся на працягу апошняга кварталу. Пастанаўляець аб гэтым групавод.

6. Ддя упрыгожвамьня памешканьняў у часе урачыстасьцяў ужываецца насьцейны сьцяг з эмблемай СБМ удаўжкі палотнішча.

7. Узоры уніформаў, трыкутнікаў, нарукаўніка, службовых адзнакаў кіраўнікоў, значка СБМ, сьцягоў для зьвязоў (кругоў) і насьценнага сьцягу будуць пададзеныя асобна на рысунках тэкставымі тлумачэньнямі.

РАЗЬДЗЕЛ 5
СЯБРОЎСКІЯ ДАЧЫНЕНЬНІ

1. Міжсобку сябры павінны захоўваць сьціслае сяброўства, не папінны сварыцца, але узаемна сабе дапамагаць, бо яны зьяўляюцца сябрамі аднае вялікае сям’і, якую гуртуе і захапляе адна і тая самая вялікая ідэя і воля.

2. У дачыненьнях да кіраўнікоў сябры павінны выяўляць пашану і бязумоўнае падначаленьне. Кажны загад павінен выконвацца хутка, дакладна і з ахвотаю.

3. Да сябе сябры зварачаюцца словамі: «сябра», «сяброўка» і на «ты», да кіраўнікоў — называючы службовую ступень і на «вы». Прыкладам, гаворыцца: Сябра Іван, падай мне кніжку. Дружыновы, дазвольце мне выйсьці. Шэф-праваднік, дазвольце мне прачытаць тэты ліст.

4. Прывітаньнем і разьвітаньнем зьяўляецца падняцьце правае рукі із словамі: «Жыве Беларусь!»—«Жыве!»

5. На падзяку за добрую службу ці працу адказваюць: «Служым Бацькаўшчыне!»

РАЗЬДЗЕЛ 6
СЛУЖбА

1. Дружыновы павінен прынамся раз на тыдзень мець службу у сваёй дружыне, г. зн. правесці чародную зборку.

2. Грамада (гурток) зьбіраецца раз на месяц.

З Служба уключаець узгадавальную гутарку двужыновага, страявыя заняткі, лекцыю з мінуўшчыны і сучаснасьці Беларускага народу і краю, спорт і гульні для фізычнага узмацненьня, мастацкую частку і экскурсію. Служба праводзіцца паводля павучальных плянаў, якія будуць распрацоўвацца Кіраўнічым Штабам СБМ.

4. Дружыновыя, грамадовыя і гуртковыя вядуць дзёньнікі аб сваёй працы і рэгулярна складаюць справаздачы старэйшаму кіраўніцтву.

5. Кажны сябра СБМ мае сяброўскую кніжачку, дзе запісваюцца важнейшыя дадзеныя аб ягонай працы, аб дасятненьнях, узнагародах і карах, аб Фізычным разьвіцьці і г. д. Кніжачка разьлічаная на увесь час сяброўства і павінна зьяўляцца люстрам нацыянальна-патрыятычнага, маральнага, культурнага і фізычнага разьіцьця ейнага собсьніка і стымулам да лепшае службы.

РАЗЬДЗЕЛ 7
КАНЦАВЫЯ ПАСТАНОВЫ

1. Органам Кіраўнічага Штабу СБМ зьяўляецца часапіс «Жыве Беларусь», які выдаецца раз або два разы на месяц Шэфам Кіраўнічага Штабу СБМ.

2. Для праводжаньня зборак, страявых і спартовых заняткаў ужываецца страявы рэгулямін СБМ.

3. Справаводзтва і справаздачнасьць Саюзу Беларускае Моладзі будзе рэгулявацца службовымі інструкцыямі Кіраўнічага Штабу СБМ, якія разам з загадамі Шэфа Кіраўнічага Штабу будуць публікавацца у «Дзёньніку загадаў Кіраўнічага Штабу СБМ».

4. Гэты арганізацыйны рэгулямін СБМ уваходзіць у сілу адначасна із статутам Саюзу Беларускае Моладзі.