Перайсці да зместу

Аправізацыя вёскі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аправізацыя вёскі
Артыкул
Аўтар: Станіслаў Чыжэўскі
1920 год
Крыніца: Газэта «Наша Думка», № 2, 31 сьнежня 1920 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Аправізацыя вёскі.

Усё цежалей і цежалей вясковым жыхарам перанасіць недастачу ў розных прадуктах. Бадай ўва ўсей так званай Сяэдняй Ліцьве дужа вялікая недастача солі і карасіны. У іншых мясцох саўсім ня можна купіць самыя звычайныя тавары, бо вайной апошняга часу зруйнаваны каопэратывы, і яны толькі яшчэ паўстаюць, дастаўляць тавары праз прыватных гандляроў таксама дужа цяжка.

Цяжкае становішча вёсак… Здаецца, няма ніякае рады… Ніхто пра іх не клапаціцца… Яшчэ пра самую Вільню хтось памятуець і зрэдка што-небудзь прысылаець ці з Пазнані, ці яшчэ адкуль. Праўда, гэта робіцца праз Магістрат, які раздаець прадукты праз асобную зробленую ў месьце польскую Цэнтралю Коопэратываў, але ўсё-ж хоць што небудзь ды даюць мяйсцовым жыхарам. А ў вёсцы ані-ані нічога… Усе забыліся, што і на вёсках ёсьць людзі, якія хочуць есьці соленае, мець хоць для малацьбы карасіну і хоць троху найпатрабнейшых тавараў.

Дэпартамэнт Аправізацыі, як вядома, ня маець грошы на закупку прадуктаў, бо тое, што ён маець, у вадносінах да таго, што яму трэба, блізка што саўсім ня варта лічыць. На адну толькі соль, якую можна спадзявацца ў хуткім часе атрымаць з Польшчы, патрэбны ўсе грошы дэпартамэнта. Карасіна, табака, цукер, серчыкі, мануфактура і г. д. патрабуюць новыя і новыя міліёны, а іх няма, бо і тое, што мае Дэпартамэнт, дадзена Польшчай.

Тое, што робіцца ў нас на вёсках, дайшло да апошняй граніцы. Напрыклад, за сольлю людзі прыязджаюць у Вільню за 150-200 вёрст, бо ў іх там дастаць дужа цяжка і дорага. Вёска дужа многа церпіць у сучасны мамэнт ад недахваткі патрэбных ёй прадуктаў і тавараў.

Станіслаў Чыжэўскі.