Перайсці да зместу

Анчар (Пушкін/Дудар)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Анчар
Аўтар: Аляксандр Пушкін
Арыгінальная назва: Анчар
Пераклад: Алесь Дудар

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лягатып Вікіпэдыі
Лягатып Вікіпэдыі
На Вікіпедыі
[[w:|]] (акадэмічная)
Анчар (верш) (клясычная)

Анчар


Ў пустыні, дзе паўдзённы жар
Ўсю глебу выпаліў і знішчыў,
На варце жудаснай анчар
Стаіць адзін між папялішчаў.

Прырода смагнучых стэпоў
Яго ў дзень гневу нарадзіла
І зелень мёртвую лістоў
Атрутай страшнай напаіла.

Злы сок сцякае скрозь кару,
Растоплены гарачынёю,
І стыгне ў змрочную пару
Густой празрыстаю смалою.

Сюды і птушка не ляціць
І тыгр не йдзе: віхор грымотны
На дрэва смерці набяжыць
І мчыцца прэч ужо смяротны.

А калі хмара набрыдзе
І змые ліст яго дрымучы,
Атрутны дождж тады ідзе
З яго галін у жвір гаручы.

Ды чалавека чалавек
Туды паслаў паглядам скрутным,
І той пайшоў, як дзень паблек,
А раніцой прынёс атруту.

Была там страшная смала,
Галінка з мёртвымі лістамі.
З яго збялелага чала
Ліў пот халоднымі цуркамі.

Прынёс — і аслабеў і лёг
На лыкі пад шатром ўладарным,
Памёр бездольны раб ля ног
Гаспадара свайго і пана.

А цар свае ўсе стрэлы ўзяў
І напаіў атрудным зеллем
І з імі згубу разаслаў
Суседзям у чужыя землі.