Ану ізноўку вершаваць (Шаўчэнка/Глебка)
Ану ізноўку вершаваць Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Пераклад: Пятро Глебка |
Ану ізноўку вершаваць!
Цішком, вядома. Ну нанова,
Пакуль навінка на аснове,
Старызну божжу ліцаваць,
А гэта... Як бы вам сказаць,
Каб не збрахаўшы. Ну нанова
Людзей і долю праклінаць!
Люд за тое, каб нас зналі
Ды нас шанавалі;
Долю нашу, каб не спала
Ды нас даглядала.
А то, бач, што нарабіла:
Кінула малога
Ў раздарожжы і не дбае...
А яно, нябога,
Сівавусае, малое —
Дзіцянё, вядома! —
I падыбала паціху
Сцежкай незнаёмай
Аж за Урал. У пустыні
Як жа цябе не праклясці,
Здрадлівая доля?
Не выкляну ж цябе, доля,
За валамі. I паціху
Вершамі займацца,
Сумаваць і спадзявацца,
Што ў госці ў няволю
3-за Дняпра ты шырокага
Прыйдзеш, мая доля!
Орская крэпасць 1848