Перайсці да зместу

Амбіцыя (Паўловіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Амбіцыя
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1919 год
Крыніца: Беларускае Жыцьцё. — 1 лістапада 1919. — №19; бач. 6

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АМБІЦЫЯ.

Вельмі зьмяніліся часы апошнія —
Чуем мы скрось пагалоску:
Усе дастаткі і грошы паводкаю
З горада сплылі у вёску.
Сяньні Анісім з жонкай Кулінаю
Згодна гамоняць у хаце:
«Чорт іх з грашыма, ні хаты-ж абклеіваць,
А на спажыцьце нам хваце!
Лепш во паедзем мы за справункамі;
Грошы цяпер горш мякіны —
Поўны прыскрынак: керенкі ды царскія,
Іх ужо больш поўасьміны.
Ня трэ шкадаваці — мышы пашастаюць,
Гэтай брыды сабярэцца,
Абы картопля, авёс з канюшынаю,
Млека ды сала пры грэчца.
Ну дык зьбірайся!» Едуць. Прыехалі…
Ужо ў магазыне. Тавару
Есьць там усякага многа раскідана,
Куліне аж жар бье па твару.
Жарты: едвабы, батысты цянюткія,
Газы, фуляры бяз конца,
Розных калёраў канавусы панскія
Разюць у вочы, як сонца
Пекна ды хораша. Куліне сцікаўленай
Вельмі усё да спадобы.
Сяньні ня тое, маючы грошы
І аб цану ужо мала таргуюцца
Больш выбіраюць да густу.
Толькі малюнкі былі каб у скрыначкі,
Буйныя ружы з капусту.
Або ў крупінкі — як мак ці гарошына,
Або у дробныя веткі.
Крамны прыкашчык с прывычкі стараецца
Пад густ падабраць для кабеткі.
Шмат навярнуў на прылавак аздобіны
Змогся аж бедны з работы,
Але яшчэ штось дастаў і паказвае
У нейкія кропкі як, ноты.
«Во матэрьял! гляньце, вось золата!
Гэта паследняя мода»!..
«Якто паследняя?! на што нам паследняя?!
Кпіш з нас, ці лепшаго шкода?
Грошы ня роўны?“ — Анісіма з жонкаю
Гнеў кальнуў моцна у грудзі. —
„Мусіш даць моду самую першую,
Ні абы якія мы людзі“!

А. Паўловіч.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.