Перайсці да зместу

Алёша (1927)/Справы літаратурныя/«Как говядину исделал»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вэтэрынарная паэзія „Как говядину исделал“
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1927 год
„За что боролись“

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„КАК ГОВЯДИНУ ИСДЕЛАЛ“…

…А літаратура арганізоўвае…

Скажам, ідзіцё вы, чытач, па вуліцы і раптам з-за рогу чалавек 20 балваноў — загалосяць вядомы верш:

— „Ходила, ходила чубареки чопчики, ходила“.

І сэнсу тут ніякага няма ў гэтых словах, а вось-жа гэта самая любімая балваньня песьня, значыць арганізоўвае!

Ну, дарослых літаратура арганізоўвае, дык гэта яшчэ туды сюды, але вось калі гэтая самая літаратура пачынае арганізоўваць дзяцей, тады ўжо за дзяцей трэба заступіцца…

Дзеці, — яны малыя, што яны вінаваты?

Каля мяне ляжыць кніжка (Выдавецтва ЗІФ) „Дунька и подпасок“, із‘ятая з дзіцячай бібліятэкі.

Прачытаўшы гэтую кнігу, я задаў сабе не без падставаў запытаньне, ці сапраўды я знаходжуся на зямлі, дзе існуе гэткая дзіцячая літаратура і калі так, дык чаму я на гэтую зямлю папаў?

Вось як разважае Дунька — гэраіня першага апавяданьня гэтай дзіцячай кніжкі:

…„Ах, тетенька! Чего только со мной армяшка исделал…“

— Ой-ой-ой, грахі!..

…„Так вот, тетенька, платье он с мине спустил, как говядину сделал. Как говядину сделал, я плачу, я кричу… говорю: „Минаска, пусти ты мине к маменьке“, а он говорит: — „Зачем? Все равно, твоя маменька, старая ведьма, теперь путается с кем нибудь. А ты, огурчик ты мой зелененький, поспи, поночуй со мной“. Так он мине два дня продержал и все закусками кормил, а на третий день дал мине по морде: „Теперь, говорит, иди, шляйся, ты, говорит, теперь такая же шляюўая, как твоя маменька“. Такой-то, тетенька, с… с… Минаска-та этай.

Я плачу, я плачу! больно мне было, тетенька, везде…“

На вокладцы гэтай кніжкі намаляваны невялічкі тварык Дунькі.

Я сабе гэтак думаю: а што, як Дунька падрасьце, ды пачытае, як у дзіцячых гадох аўтар яе „как говядину исделал“, будзе тады, на мой погляд, аўтару ад Дунькі „больно везде“…

Ой-ой-ой! Грахі

…Даю слова чытачу, што калі на тым сьвеце будзе ўваскрасаць Пустыньнікаў, — аўтар гэтага апавяданьня, я спакойна застануся ляжаць на сваім месцы і адмоўлюся прыняць удзел у васкрашэньні мертвых.