Перайсці да зместу

Алёша (1927)/Малайцы землякі/Ухабы па дарозе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ну, куды гэта варта? Ухабы па дарозе
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1927 год
І-а!.. І-а!..
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ухабы па дарозе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УХАБЫ ПА ДАРОЗЕ.

I.

У Полацкай нацкамісіі ляжыць гэткая заява ад настаўніка Шчарбенкі.

„Звальненьне меня з пасады да вывучэньня белмовы ніякіх вынікаў ня мо‘ быць таму што я радзіўся ў 1903 г. і калі я не буду на пасадзе настаўніка дык мяне возьмуць у Чырвоную армію…“

Кажаце, дзядзька Шчарбенка, што ніякіх вынікаў ад гэтага „ня мо‘ быць…“

Чалавек вы яшчэ малады, у арміі яшчэ правапісу падвучаць, а вы кажаце — вынікаў „ня мо‘ быць…“

— Не „ня мо‘ быць“, а „мо‘ быць“.

А наконт дзяцей я вас хачу паагітаваць, дзядзька Шчарбенка.

Дзеці гэта-ж, як пішацца:

— нашая зьмена,
— будучыня нашая,
— кветкі жыцьця нашага!

…Пашто вам іх калечыць, дзядзька Шчарбенка?

II.

На Полаччыне, у Расонскім раёне, адзін настаўнік у анкеце на запытаньне — член якога саюзу, — адказаў:

— Член коллегии министерства „народного просвешения“.

Член калегіі…

Гм… „Министерства народного просвещения“…

…А некаторыя кажуць, што вышэй ілба вушы не растуць…

III.

Каля Багаяўленскага манастыра там-жа ў Полацку на могільніку ёсьць гэткі надпіс на крыжы:

…Здесь покоится прах раба божия школьного работника…

…1924 году…

Ну, тут ужо нічога ня скажаш…

„Аб мёртвых альбо нічога, альбо добрае“…

…Упакой, госпадзі, прах раба твоего школьнага работніка, працаваўшага ў мясцовай сямёхгодцы, на 8 гаду Кастрычнікавай рэвалюцыі, егда прыідзешы, во царствіі сваём“…