Актава

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Актава
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/362


Як моцны рэактыў, каторы выклікае
Між строк ліста, маўляў нябожчыкоў з магіл,
Рад раньш нявідных слоў – так цемень залівае
Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл,

І празь імглу яго патроху праступае
Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл.
Здароў, радзімыя! Мацьней, ясьней гарыце
І сэрцу аб красе прыроды гаварыце!

(1911)