Перайсці да зместу

Акрываўленая зямля (1930)/III/Пацяклі па палёх сьлёзы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Слуцкім маладнякоўцам Пацяклі па палёх сьлёзы
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Ураджайнае

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЦЯКЛІ ПА ПАЛЁХ СЬЛЁЗЫ…

Пацяклі па палёх
Сьлёзы,
Сьлёзы
Белай зімы.
Што было
Учора прыгожа,
Над ты сёньня
Сьмяемся мы.

Учора ехаў
На паядынкавых санях,
Сёньня —
На двухпарным возе.
Калісьці
Былі вочы —
Каралі.
Калісьці
І я быў прыгожы.

Хто пашкадуе
Зіму?
Толькі той,
У каго сэрца
Не гарачыць —
У вясны
І лета пылу
У цяньку пад бярозай
Паплача…

Расоны,
Красавік, 1926 г.