Акрываўленая зямля (1930)/III/Асеньні настрой

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сяргею Есеніну Асеньні настрой
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Акорды восені

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АСЕНЬНІ НАСТРОЙ

Ды чаму ты,
Лета пяклівае,
Уступіла
Тэй пары,
Калі дні
Хмура-дажджлівыя,
Гразь сьцеле
Свае дываны?

А ты, бярозка,
Чаго пажаўцела,
Прыгожасьць
Каму аддала? —
Красуняй
Учора глядзела,
А сёньня —
Як тая ўдава.

А поле,
Залацістае поле,
Дзе-ж тваё
Хараство?
Учора жытам
У вочы біла —
Сёньня іржышчам
Прад вачыма
Прайшло.

Дык чаму ты,
Лета пяклівае,
Уступіла
Тэй пары,
Калі дні
Хмура-дажджлівыя,
Восень сьцеле
Свае
Дываны?..

Случчына,
Кастрычнік, 25 г.