Адраджэнне
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Адраджэнне Верш Аўтар: Леапольд Родзевіч Крыніца: Леапольд Родзевіч. Творы |
Бач, світанне напрадвесні,
Ўсюды гоман, льюцца песні,
Ўсход шырэе, цемра тае…
Эх, жыццё, святло буяе!
«Вераб’я» танцуе сэрца.
Верашчака у талерцы.
Со смеху жывот трасецца,—
Слуцкі пояс красой ўецца.
Го! Ка мне не прыступіцца:
Урок — наўцёк, ціпун баіцца,
Вораг лашчыцца, сябрыцца.
Бо, наеўшыся аладак,
Новы ўводжу я парадак.
Дрэнь — жыццё, жыццё старое,
Неўдалое і худое.
У дрыгву яго з імпэтам
Чабулдыхнуць перад светам.
Толькі камень прывяжыце,
Стопудовы,— паспяшыце,
Хай барзджэй на дно балота
Ляжа гэтая няцнота.