Перайсці да зместу

Адозва да жыхароў б. В. Кн. Беларуска-Літоўскага

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Адозва да жыхароў б. В. Кн. Беларуска-Літоўскага
Адозва
Аўтар: Язэп Пілсудскі
Арыгінальная назва: pl:Odezwa Naczelnego Wodza J. Piłsudskiego do mieszkańców byłego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1919)
Крыніца: Звон, 1919. - №1. - с. 1-2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ваш край ужо столькі дзесяткаў гадоў ня ведае свабоды, гныбёны варожым гвалтам расейскім, нямецкім, большэвіцкім, - гвалтам, каторы, ня пытаючыся насяленьня, накідаў чужацкіе прымернікі паступкаў, зьвязываючы волю, часта ламаючы жыцьцё.

Гэтакая безупынная няволя, добра вядомая і мне самому, як радзіўшамуся на гэтай нешчасьлівай зямельцы, павінна быць урэшце спынена і на гэтай быццам забытай праз Бога старонцы павінны запанаваць свабода ды правы сва-боднай нічым незьвязанай гутаркі аб жаданьнях і патрэбах.

Польскае войска, каторае я з сабой прывеў, каб выкінуць гаспадараваньне гвалту і сілы, каб спыніць кіраваньне краем проціў волі жыхароў, гэтае войска нясе ўсім Вам свабоду.

Хачу Вам даць магчымасьць развязаць унутранные нацыянальные і рэлігійные справы гэтак, як самі захочаце, без якога-небудзь гвалту або націску з боку Польшчы.

Дзеля гэтага, ня гледзячы на тое, што на Вашай зямлі грымяць яшчэ гарматы ды льецца кроў, — ня ўводжу Ваенны загад, але цывільны ў каторы паклічу мейсцовых людзей, сыноў гэтае зямлі.

Мэты гэтага Цывільнага Ураду вось якіе:

1) Дапамагчы жыхарам гутарыць аб сваім лёсе і сваіх патрэбах праз свабодна выбраных прадстаўнікоў. Выбары гэтые будуць зроблены на аснове роўнага, тайнага, агульнага, простага, бяз розьніцы полу, галасаваньня.

2) Памагчы каму трэба жыўнасьцю, памагчы ў працы вытвараючай, абаспечыць лад і супакой.

3) Заапекавацца усімі, бяз розьніцы веры і нацыянальнасьці.

На чале ўраду я паставіў Юра Осмолоўскага. да каторага проста, або праз людзей ім назначаных зьвертайцеся адкрыта і шчыра ў кожнай патрэбе і ў справах, каторые лежаць Вам на сэрцы і цікавяць Вас.

Я. Пілсудзкі.

Вільня, 22 красавіка 1919 г.