Перайсці да зместу

Адозва Мікалая II да палякаў (1914)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Адозва Вярхоўнаго Глаўнакамандаючаго да палякоў
Адозва
Аўтар: Мікалай II Раманаў
1914
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 31, 8 жніўня 1914 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДОЗВА.

Вярхоунаго Глаунакамандаючаго да палякоу.


Палякі! Прабіла гадзіна, калі адвечная думка бацькоў і дзядоў вашых можэ споўніцца. Паўтара сталецьця таму назад жывое цела Польшчы было раздзерта на часці, але ня ўмёрла душа яе, жыла яна надзеяй што настане час уваскрасеньня польскаго народу і братняго прымірэньня яго з Вялікай Расеяй. Расейскае войска нясе вам добрую вестку гэтаго прымірэньня. Ніхай сатруцца межы, рагрэзаўшые на часці польскі народ! Хай злучыцца ён у адно пад бэрлам Расейскаго Цара і пад бэрлам гэтым адродзіцца Польшча — свабодная у сваей веры, языку і самоупраўленьні. Аднаго чэкае ад вас Расея: такой-жэ пашаны да правоў тых народнасьцёў, с каторымі звязала вас гісторыя. З аткрытым серцам і па братэрску выцягнутай рукой ідзе да вас Вялікая Расея, Яна верыць, што не заржавеў меч, каторы біў ворага пад Грунвальдам. Ад берагоў Ціхога Акеяна да Паўночных марэй цягнуцца расейскіе палкі.

Золак новаго жыцьця ўсходзіць для вас. Хай заблішчыць у гэтым золаку ганак крыжа—гэтаго сымволу мук народоў і іх уваскрэсеньня.

Глаўнакамандуючый генерал-ад‘ютант МІКАЛАЙ.